2 снежня ўпершыню пасля сыходу з “Нёмана” вядомы футбаліст Павел Савіцкі прыехаў на гродзенскі стадыён у складзе іншай каманды. Не ўсе мясцовыя заўзятары прынялі гродзенскага выхаванца, але для футбаліста было прыемна згуляць на родным стадыёне.

У Гродне “Дынама-Брэст” разграміў “Нёман” з лікам 3:0. Павел Савіцкі выніковымі баламі не вызначыўся, але, нягледзячы на гэта, ён усё роўна стаў лепшым бамбардзірам у чэмпіянаце Беларусі.

“Гульня з “Нёманам” нічога не вырашала ў плане турнірнай табліцы, падняцца або апусціцца мы не маглі, але перамагчы ўсё роўна прыемна. Чаму не забіў? Вырашыў не крыўдзіць былы клуб”.

Галы ў вароты “Нёмана”, якія забівалі футбалісты “Дынама”, Павел Савіцкі стараўся не адзначаць актыўна са сваёй камандай. Ён проста падыходзіў і віншаваў аднаклубнікаў.

“Калі я выходзіў на поле ў Гродне было трохі пачуццё дэжавю. Разумеў, што 7 гадоў аддаў клубу. Цяжка растлумачыць гэтыя пачуцці, як ніяк я гуляў у родным горадзе. Гуляць было складана з-за ўмоў надвор’я, а таксама мяне апекаваў Арцём Канцавы, а ён жорсткі і добры гулец. За “Нёманам” я сачыў па ходзе чэмпіяната, гэта добрая каманда, але дзесьцi ёй не хапіла шанцавання, як уласна і нам. Храмае рэалізацыя, не было ў каманды добрых нападнікаў”.

Павел Савіцкі: "Калі выходзіў на поле ў Гродне было пачуццё дэжавю"
Павел Савіцкі і Валерый Жукоўскі

У дэбютным сезоне ў “Дынама” Павел Савіцкі стаў лепшым бамбардзірам у чэмпіянаце. Ён забіў 15 галоў і аддаў яшчэ 6 галявых перадач. Летась у складзе “Нёмана” ў яго таксама быў добры вынік 15+4.

Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact [email protected]