26-гадовы гродзенец знаходзіўся ў гасцях у знаёмых на Альшанцы. Яны адпачывалі каля трох ночы ў сацыяльным доме па вуліцы Напалеона Орды. Хоць мужчына жыве па суседстве, пасля актыўнага адпачынку вельмі стаміўся, таму заснуў прама ў пад’ездзе, піша УУС Гродзенскага аблвыканкама.

У гэты ж час там праходзіў 19-гадовы гродзенец і скраў у заснулага не самы дарагі тэлефон. Зараз падазронага затрымалі, у дачыненні да яго ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле «Крадзеж».