Прэм’ера спектакля пройдзе 9 снежня. Разам з Каралевай, Капялюшнікам і Сакавіцкім зайцам на сцэну выйдуць адразу дзве Алісы і дзве Соні. «Мне падалося, што твор, які сам па сабе нонсэнс і сюрэалізмус, яшчэ не досыць „сюрны“. Вырашыў дадаць свае знаходачкі. Паглядзім, наколькі яны спадабаюцца нашаму гледачу», — кажа рэжысёр спектакля, Валерый Карышаў. Hrodna.life сустрэўся з артыстамі на адной з рэпетыцый пастаноўкі.
«Алісу» хацеў паставіць, яшчэ калі вучыўся на рэжысуры, — распавядае рэжысёр. — Тады не атрымалася, хоць матэрыял сабраў. Цяпер з Алегам Алегавічам [Жугждам, галоўным рэжысёрам тэатра лялек] абмеркавалі - ці не страшна, ці варта — і вырашылі ставіць. Часу дачытаць і давыдумляць было дастаткова. Мне здаецца, гадоў у 70 я б яшчэ раз гэтую казку паставіў. Гэта твор, які ў розным узросце чытаецца па-рознаму і кажа пра рознае", — распавёў рэжысёр.
Рыхтаваць спектакль да пастаноўкі ён пачаў яшчэ ў красавіку. Тады запрасіў стаць мастаком-пастаноўшчыкам спектакля Людмілу Скітовіч з Мінска, аднаго са сваіх былых выкладчыкаў. «Разам працавалі над бачаннем спектакля. Я распавядаў, а яна спрабавала максімальна рэалізаваць. Гэта складана, у тэатры не ўсе матэрыялы працуюць. Але здаецца, атрымалася».
На новы спектакль чакаюць дзяцей ад 6 гадоў і іх бацькоў. «Гэта вельмі сямейная казка», — кажа акторка Таццяна Еўтух, адна з Алісаў. На яе думку, казка нагадвае момант жыцця, калі раптам усведамляеш сябе вялікім і ўспамінаеш, што калісьці быў маленькім. «Памятаю, мяне вязуць на санках воооось у такім футры. Гэты стан непаваротлівасці, бездапаможнасці - гэта я маленькая. І раптам — адразу вялікая, гадоў 15 ці 17». У казцы таксама — незразумела і цікава. «Здаецца, яна для дарослых пра маленькіх. Тут такія яркія вобразы! Дзеці, вядома, убачаць сваё, а дарослыя нешта глыбокае».
«Аліса ў краіне цудаў» стане апошняй прэм’ерай 2018 года. У спектаклі сыграюць Ларыса Мікуліч, Таццяна Еўтух, Аляксандра Літвінёнак, Людміла Паўлоўская, Тамара Корнева, Наталья Піліпчык, Настасья Суханосік, Іван Дабрук, Юрый Менько і Аляксей Комлік. Дарэчы, Аляксей яшчэ студэнт і вучыцца ў каледжы мастацтваў. Яму дасталася роля Сакавіцкага зайца, які скача па сцэне на джамперах.
Валерый Карышаў кажа, што сабраць у дзіцячым спектаклі вядомых акцёраў тэатра было не цяжка: «Артысты ў нас без зорнай хваробы. Яны і самі разумеюць, наколькі твор важны і складаны. У нас у краіне наогул няма тэатраў, дзе б яго паставілі. Так што рыхтуемся да прэм’еры з лёгкім хваляваннем».
Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…
Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…
У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…
У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…
Маршрут праз усю Беларусь запусціла гродзенская фірма "Пазітыў-тур". Шлях з Гродна ў Віцебск складзе амаль…
Гродзенскі блогер і краязнаўца Яўген Аснарэўскі прадставіў першую канцэпцыю рэканструкцыі палаца роду Пшаздзецкіх. Калі б…