У смерці рабочага падазраюць раней судзімага прадпрымальніка

У Гродне працоўны зваліўся з даху жылога дома і загінуў. У парушэнні правілаў аховы працы падазраюць раней судзімага ІПшніка, паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па факце парушэння правіл аховы працы, што прывяло да смерці чалавека па неасцярожнасці (ч.2 ст. 306 КК).

— Падазраваным у здзяйсненні злачынства прызнаны 24-гадовы раней неаднаразова судзімы індывідуальны прадпрымальнік, жыхар аднаго з раёнаў вобласці, які паводле дамовы падраду адказвае за забеспячэнне правілаў аховы працы, — адзначыў Сяргей Шаршаневіч.

Следчыя з удзелам экспертаў і спецыялістаў Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы агледзелі месца здарэння. Канфіскавана і вывучаецца дакументацыя па ахове працы і тэхніцы бяспекі. Прызначана судова-медыцынская экспертыза. Высвятленне ўсіх абставінаў працягваецца. Дапытваюцца сведкі, у тым ліку і службовыя асобы заказчыка. Для ўстанаўлення прычыны гібелі можа быць прызначана судова-тэхнічная экспертыза.

Канчатковая прававая ацэнка будзе дадзена па выніках расследавання крымінальнай справы. Акрамя таго, следчыя унясуць прадстаўленне для ліквідацыі прычын і ўмоў, якія садзейнічалі факту вытворчага траўматызму.

Нагадаем, інцыдэнт адбыўся раніцай 28 лістапада. 43-гадовы мужчына рабіў капітальны рамонт жылога дома па вуліцы Курчатава ў Гродне. У той дзень ён выконваў працы па дэмантажы, ўборцы і вынасу смецця. Працоўны зваліўся з даху будынка і ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памёр на месцы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025