Дзве школы Гродна сталі пераможцамі рэспубліканскага экалагічнага конкурсу «Героям спяваць лёгка» на лепшы кліп пра карысць раздзельнага збору смецця. Прызавыя месцы занялі гімназія № 2 г. Гродна з відэаролікам «День маленького экомена» і сярэдняя школа № 18 г. Гродна з кліпам «Героями быть легко».

 — Мы — вельмі творчая школа: рабяты любяць удзельнічаць у тэатральных пастаноўках, мюзіклах, агітбрыгадах. Да экалагічнага конкурса мы стварылі каманду ратавальнікаў-экамэнаў. Галоўнымі героямі відэароліка сталі навучэнцы 2 і 7 класаў, у масавых сцэнах прынялі ўдзел больш за 150 школьнікаў. Ідэя відэароліка складаецца ў тым, што змагацца з экалагічнымі праблемамі можна без усялякай магіі - для пачатку трэба сфармаваць у сябе звычку збіраць смецце паасобна, — каментуе Майя Марозік, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце сярэдняй школы № 18 г. Гродна.

У конкурсе прынялі ўдзел 385 устаноў адукацыі і 406 відэакліпаў з усёй рэспублікі. Школы Гродзенскай вобласці адправілі на конкурс 54 відэакліпа. У ТОП-30 лепшых работ ўвайшлі ролікі ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Масты», ДУА «Гімназія № 1 г. Ліда», а таксама кліп УА «Гродзенскі дзяржаўны абласны Палац творчасці дзяцей і моладзі».

www.youtube.com/watch?v=9bVsIl4uhuo&index=8&list=PLl-V2un1QAKz6TMuNX_-RbG3GJVijSSDS

Палажэнне аб конкурсе прадугледжвала чатырох пераможцаў, але з улікам вялікай колькасці работ было прынята рашэнне ўвесці дадатковыя прызавыя месцы. У выніку пераможцамі сталі 11 школ, якія прадставілі лепшыя кліпы на песню «Чтобы планету нам спасать». Першае месца заняў відэаролік пад назвай «Это наша забота, а не кого-то!» сярэдняй школы № 12 г. Наваполацка.

Азнаёміцца з усімі пераможцамі конкурсу можна на сайце руху «Мэта 99». Конкурсныя відэакліпы можна паглядзець на YouTube-канале «Героям петь легко».

У склад журы ўвайшлі спецыялісты ў галіне абыходжання з другасных матэрыяльнымі рэсурсамі, кіраўнікі эстрадных студый і спецыяліст у сферы рэкламы. Яны кажуць, што ўсім удзельнікам атрымалася данесці да гледачоў асноўную ідэю конкурсу — збіраць смецце паасобна і правільна абыходзіцца з бытавымі адходамі павінен кожны з нас, а відэакліпы атрымаліся арыгінальнымі і цікавымі.

Удзельнікаў узнагародзяць камплектамі музычнага абсталявання і мультымедыйнымі праектарамі. Таксама навучэнцы школ-пераможцаў атрымаюць экалагічныя наборы ад янотаў - персанажаў рэкламных ролікаў «Наша забота, а не енота».