Здароўе і спорт

За тур да канца чэмпіянату «Нёман» растаўся з камерунцам Абунай

Афіцыйна «Нёман» не паведаміў аб расставанні з камерунцам Абуной, але футбаліст даў зразумець, што супрацоўніцтва з гродзенцамі на сённяшні дзень у яго скончана і гэта нягледзячы на тое, што кантракт у футбаліста з клубам быў разлічаны да 2019 года.

У «Нёмане» распавялі Hrodna.life, што клуб растаўся з футбалістам па ўзаемнай згодзе абодвух бакоў, а афіцыйная інфармацыя з’явіцца ў бліжэйшы час.

Нагадаем, камерунец Жан-Патрык Абуна штогод, пачынаючы з 2010 года, спрабаваў перабрацца ў Еўропу, але знайсці клуб яму ніяк не атрымлівалася. Толькі ў 2017 годзе афрыканец з дапамогай свайго сябра Бебе, які ўжо на той момант два сезоны выступаў у «Нёмане», здолеў трапіць у Беларусь. I толькі з другой спробы футбалiст здолеў зрабіць уражанне на трэнерскі штаб жоўта-зялёных. Пасля перадсезоннай падрыхтоўкі, ён стаў асноўным гульцом складу гродзенскай каманды.

У мінулым сезоне футбаліст згуляў у 28 матчах за «Нёман», правёўшы на полі 2430 хвілін. Гэта быў адзiн з найлепшых паказчыкаў сярод гульцоў гродзенскай дружыны за 2017 год i нават кіраўніцтва клуба прапанавала яму новы кантракт. У тым сезоне камерунец большую частку гульняў правёў на пазіцыі крайняга левага абаронцы, а ў канцы чэмпіянату заняў месца ў цэнтральнай зоне абароны. На апошняй пазiцыi ў новым сезоне ён і пачынаў гуляць, але гэта прывяло да не вельмі ўпэўненых вынікаў і страты месца ў асноўным складзе.

Вядома, што ў апошнім матчы сезона — 2018 у якiм «Нёман» у Гродне будзе прымаць «Дынама-Брэст», Абуна на поле ўжо не выйдзе.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025