На «Каробчыцкім Алімпе» ўключылі снежныя гарматы. Да выхадных плануюць запусціць трасу для цюбінгаў

З 28 лістапада ў парку актыўнага адпачынку «Каробчыцкі Алімп» пачалі працаваць снежныя гарматы. Пакуль яны працуюць па начах, але пры марозным надвор'і тэхніка ў поўную моц запрацуе і ў дзённы час.

Калі «Алімп» зможа прыняць першых наведвальнікаў, пакуль невядома. З 28 лістапада ў парку пачалі падрыхтоўку схілу для цюбінгаў. Пры спрыяльных умовах надвор’я ён можа пачаць працаваць ужо ў бліжэйшыя выходныя. Для функцыянавання ўсіх трас неабходна добрае снежнае пакрыццё і тэмпература не вышэй -4.

«Да выхадных хацелася б цюбінгавую трасу запусціць. Пачалі з яе, паколькі іншыя падрыхтаваць не паспяваем, а выходныя губляць не хочацца. Калі прагназуемае пацяпленне на наступным тыдні збудзецца, то астатнія схілы запусцім не раней сярэдзіны снежня, — распавёў дырэктар ЦСК «Нёман» Віктар Шумель.

Што новага?

Віктар Шумель таксама адзначыў, што ў парку ў мінулыя сезоны бракавала сноўбордаў. Гэтую праблему ў гэтым годзе паспрабуюць вырашыць. Дзесяць новых сноўбордаў парк ужо набыў. Таксама ў «Каробчыцкім Алімпе» ў снежні плануецца адкрыць для наведвальнікаў абноўленае міні-кафэ. З коштамі і часам працы парку ў новым сезоне вызначацца ў бліжэйшы час.

Нагадаем, у мінулым годзе з-за ўмоў надвор’я «Каробчыцкі Алімп» прыняў першых наведвальнікаў толькі 19 студзеня. У той дзень таўшчыня снежнага покрыва на схілах была каля 50 см.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025