Заўзятар «Нёмана» зрабіў прапанову сваёй дзяўчыне на хакейным матчы ў Гродне

Гэта адбылося на гульні «Нёмана» і «Юнацтва» ў гродзенскім Лядовым палацы 27 лістапада. Арына не чакала ад Аляксандра такога падарунка на дзень нараджэння і ў атачэнні заўзятараў сказала яму «Так!».

Пара сустракаецца ўжо тры гады. Пазнаёміліся маладыя гродзенцы на хакеі ў Гродне. Менавіта таму Аляксандр і вырашыў зрабіць найважнейшы крок у сваім жыцці падчас гульні любімай каманды. Заўзятары на фан-сектары ведалі пра неспадзеўку і павіншавалі пару адмысловымі майкамі «жаніх» і «нявеста».

«Гэта было як мінімум нечакана і ўзрушаюча. Я фанатка хакея, гэта для мяне лепшая прапанова», — сказала Арына.

Адзначым, што ў гэты вечар не толькі Аляксандр і Арына былі на вышыні, але і іх любімая каманда. «Нёман» абыграў «Юнацтва» з лікам 3:0.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025