Старшакласнікі Гродзенскай вобласці прынялі ўдзел у самым вялікім інтэрактыўным уроку ў Беларусі

Інтэрактыўны майстар-клас «Майстэрства прэзентацыі», праведзены ў межах рэспубліканскага сацыяльна-адукацыйнага праекта velcom YOUTH, сабраў больш за 230 гледачоў у самай вялікай залі VOKA кінатэатра velcom cinema. Яшчэ больш за 800 школьнікаў па ўсёй краіне глядзелі прамую трансляцыю праз відэасэрвіс VOKA на адукацыйным канале velcom YOUTH.

Пад час майстар-класа ўдзельнікі даведаліся, як прэзентаваць сваю ідэю, як пабудаваць выступленне, як зацікавіць аўдыторыю, як дабіцца стройнай і лагічнай структуры прэзентацыі. Распавёў пра гэта спікер першага майстар-класа Дзмітрый Смірноў - спікінг-коуч TEDxMinsk, кіраўнік школы прамоўніцкага майстэрства, бізнес-трэнер, генеральны прадзюсар Радыё Бі-Эй, радыёвядучы.

У кожнай вобласці своеасаблівымі хабамі праекта сталі школы і гімназіі, вучні якіх праявілі найбольшую актыўнасць пад час рэгістрацыі для ўдзелу у Рэспубліканскім конкурсе для старшакласнікаў velcom YOUTH. Вучні 10-х і 11-х класаў з гэтых навучальных устаноў далучыліся да прамой трансляцыі ў сваіх школах — у шосты школьны дзень разам з настаўнікамі яны змаглі паглядзець майстар клас у прамым эфіры і задаць свае пытанні спікеру.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў праекта звярнуўся Крысціян Лаке — галоўны тэхнічны дырэктар кампаніі velcom. «Наша будучыня — за такой моладдзю, як вы! Менавіта таму мы запусцілі гэты праект разам і просім вас працаваць у ім з той жа адкрытасцю, якую вы ўжо праявілі. Слухайце адзін аднаго, развівайцеся і кідайце сабе выклік. Рухайцеся напера, будзьце лідарамі свайго пакалення і дапамажыце нам, дарослым, справіцца з гэтым рытмам, а, магчыма, і паскорыць яго. Але ўсё пачынаецца з навучання. У навучанні, перш за ўсё, неабходна жаданне вучыцца, неабходна памятаць, што ёсць рэчы, якія трэба не толькі ведаць, але і ўмець выкарыстоўваць практычна. Спадзяемся, гэта падарожжа дапаможа вам, але ўсё у вашых руках», — адзначыў топ-менаджар кампаніі.

Cацыяльна-адукацыйны праект velcom YOUTH праводзіць кампанія velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і арганізатараў канферэнцыі TEDxMinsk. Вялікая адукацыйная праграма праекта ўключае серыю майстар-класаў па фарміраванні кампетэнцый у школьнікаў у падрыхтоўцы і правядзенні прэзентацый, аратарскім майстэрстве, майстэрстве лідара. Адметная рыса праекта velcom YOUTH — уся камунікацыя ад падачы заяўкі да прэзентацыі праекта ў фінале вядзецца на беларускай мове.

Канцэпцыя праекта velcom YOUTH пабудавана на выкарыстанні сучасных тэлекамунікацыйных каналаў для інтэрактыўнага ўзаемадзеяння са школьнікамі: менавіта з іх дапамогай старшакласнікі па ўсёй краіне змаглі наведаць анлайн-воркшоп, атрымаць адказы на свае пытанні. Адукацыйная частка праекта velcom YOUTH прадугледжвае серыю майстар-класаў для школьнікаў, якія садзейнічаюць фарміраванню важных сацыяльных кампетэнцый, так званых soft skills, а інтэрактыўны характар падачы інфармацыі падчас майстар-класаў стаў выдатным напаўненнем для мерапрыемстваў у канцэпцыі шостага школьнага дня. Два наступныя майстар-класы «Майстэрства выступлення» і «Майстэрства лідара» будуць праведзеныя 8 снежня і 12 студзеня. Да іх можна далучыцца.

Пасля заканчэння адукацыйнай праграмы праекта з 20 студзеня па 20 лютага 2019 г. удзельнікам конкурсу неабходна будзе рэалізаваць сваю ідэю: падрыхтаваць і правесці нефармальнае адукацыйнае мерапрыемства: майстар-клас, дэбаты ці дыскусію па абранай тэме свайго праекта. Аўтары самых значных, сучасных і арыгінальных праектаў трапяць у лік 10 фіналістаў. Яны наведаюць TEDxMinsk 2019 і пачнуць працаваць над прэзентацыяй сваёй ідэі з найлепшымі ментарамі. Іх выступленні адбудуцца на выніковым мерапрыемстве TEDxYouth@Minsk у маі 2019 года. Усе 10 фіналістаў атрымаюць прызы — мабільныя тэлефоны iPhone Xs, а трое пераможцаў (па адным у кожным кірунку конкурсу) будуць запрошаныя на мерапрыемства TEDx у Аўстрыю.

Вынікі першага этапу конкурсу, а таксама інфармацыя пра мерапрыемствы ў межах праекта змяшчаюцца на сайце velcom-youth.by. Праз некаторы час на сайце з’явіцца спасылка на відэаархіў майстар-класаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новыя суддзі, суд за салідарнасць, 36 «пікетаў». Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

Новыя суддзі з'явіліся ў Гродне і вобласці па ўказе Лукашэнкі. Жыхара Навагрудка судзяць за атрыманне…

23 снежня 2024

У цэнтры Гродна прадаюць атмасферную кавярню — у камплекце ідзе кавамашына за $ 18 000

На пляцоўцы «Куфар» з'явілася аб'ява аб продажы гродзенскай кавярні «Чашки&ложки». Установа ўжо чатыры гады працуе…

23 снежня 2024

Для былой адміністрацыі на Савецкай шукаюць арандатараў - там прапануюць адкрыць салон прыгажосці

Аб'явы аб здачы памяшканняў у арэнду з'явіліся ў Instagram-акаўнце royal.grodno і на “Куфары”. У аб'явах…

23 снежня 2024

Жывёлы з гродзенскага прытулку атрымалі першыя падарункі ад таемных Сант — пункты выдачы заказаў перапоўнены

Гродзенскія пункты выдачы заказаў Wildberries і Ozon аказаліся перапоўнены падарункамі для жывёл. Гэта вынік Таемнага…

23 снежня 2024

Улады зробяць «раскладанку» са славутасцямі Гродна. Што туды патрапіла?

Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…

22 снежня 2024

У Гродне прайшоў парад Дзядоў Марозаў і Снягурак

Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…

21 снежня 2024