Памежнікі ў Кузніцы знайшлі ў расіяніна 70 кг гашышу

Наркотыкі з чорным рынкавым коштам 3,5 млн злотых хацеў перавезці грамадзянін Расіі праз аўтамабільны памежны пераход у Кузніцы, паведамляюць польскія памежнікі.

Мужчына выязджаў з Польшчы 21 лістапада. Дзіўныя паводзіны кіроўцы падчас інспекцыі выклікала падазрэнне, што ў машыне могуць быць незаконныя тавары. BMW X6 з 2015 года, на якім падарожнічаў іншаземец, падвергнуўся дбайнай праверцы. Рэнтгенаўскі здымак пацвердзіў, што ў аўтамабілі была двайная падлога. Супрацоўнікі знайшлі 68 герметычна закрытых упаковак з раслінамі. Аказалася, у машыне было каля 70 кг гашышу коштам каля 3,5 млн злотых.

46-гадовы грамадзянін Расіі быў затрыманы і арыштаваны на тры месяцы. Мужчыне пагражае штраф і не менш за тры гады пазбаўлення волі. Акрамя таго, канфіскавалі аўтамабіль коштам каля за 250 000 злотых, у якім знаходзіліся незаконныя тавары.

З пачатку гэтага года супрацоўнікі памежнага аддзела Падляскага памежнай службы раскрылі справы з наркотыкамі на агульную суму больш за 14,2 млн злотых.

Памежнікі ў Кузніцы знайшлі ў расіяніна 70 кг гашышу

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: