«Нёман» на сваім лёдзе ўпэўнена разабраўся з мінскім «Юнацтвам»

У аўторак 27 лістапада «Нёман» на сваім лёдзе абыграў сталічнае «Юнацтва» і парадаваў гродзенскіх заўзятараў доўгачаканай і упэўненай перамогай над прынцыповым супернікам.

У «Нёмана» дублем адзначыўся Антон Грышанаў, таксама шайбу на свой рахунак запісаў Арцём Ляўша.

«Нёман»: «Юнацтва» — 3: 0

галы:
24:28 1: 0 — Ляўша (Кіслы, Рэмезаў)
52:36 2: 0 — Грышанаў (Елісеенка, Кіслы, — бол.)
56:48 3: 0 — Грышанаў (Рэмезаў, Ляўша, — бол.)

Сяргей Пушкоў пасля матчу адзначыў, што яго камандзе атрымалася ўзяць рэванш за паразу ў Мінску.

«Можна застацца задаволеным такім матчам, бо ў нас была задача ўзяць рэванш за тую паразу, якая была ў Менску. Застаўся задаволены тым, як хлопцы гулялі. Добрая была гульня. У першым перыядзе абедзве каманды добра і шмат атакавалі, было шмат кідкоў па варотах. У другім перыядзе «Юнацтва» выглядала больш упэўнена — нам давялося шмат абараняцца, але мы нядрэнна сёння згулялі ў абароне. І, вядома, рэалізавалі ту большасць, якая ў нас сёння была. Як кажуць, забілі, значыць выйгралі. «Юнацтва» сёння прайграла … "

Турнірная табліца выглядае наступным чынам:


Свой наступны матч «Нёман» правядзе таксама ў Гродне і будзе прымаць 29 лістапада «Шахцёр»

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна адкрылася пяльменная — у назве ёсць адсылка на легендарнае кафэ, якое любілі гродзенцы

"Пяльменная 1961" пачала працу на Савецкай, 23 у суботу, 22 лютага. Установа адкрылася на тым…

23 лютага 2025

«Пекла на зямлі». Гродзенка падзялілася, як працуе кадастравае агенцтва падчас рамонту

Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…

21 лютага 2025

У конкурсе «Гродна Азот» да Дня роднай мовы паўдзельнічалі два пенсіянеры і ідэолаг

Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…

21 лютага 2025

У Польшчы закрылі справу аб давядзенні беларускага экс-палітвязня да самагубства

Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…

21 лютага 2025

Дырэктара прадпрыемства з Ваўкавыскага раёна судзяць за разгалашэнне службовай таямніцы

Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…

21 лютага 2025

Сыркі «Малочнага Міру» не спадабаліся МАРГ — там знайшлі прапаганду нацызму

"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…

21 лютага 2025