Навагодні кірмаш запрацуе на плошчы Леніна з 15 снежня, перадае БЕЛТА. Там будуць прадаваць кулінарную прадукцыю і святочныя тавары. А яшчэ з’явяцца атракцыёны і музыка. Кірмаш будзе адкрыты да старога Новага года.
З 18 снежня ва ўсіх раёнах вобласці пачнуць працаваць ёлачныя базары. Іх колькасць у параўнанні з мінулым годам не змянілася: плануецца, што елкі будуць рэалізоўваць на больш чым 150 базарах. У Гродне два ёлачных базару пераедуць — адзін перамесціцца з праспекта Касманаўтаў на вуліцу Шчорса, другі ад Дома прафсаюзаў пераедзе да ГЦ Old City.