«Установа з незвычайнай атмасферай». На Ажэшкі адкрываецца першы ў Гродне снэк-бар

На вуліцы Ажэшкі да канца года адкрыецца некалькі ўстаноў, дзе можна будзе перакусіць і адпачыць кампаніяй ў вячэрні час. Адно з такіх месцаў адкрыюць ўжо ў пятніцу 23 лістапада на месцы былога «Лофта.» Першы снэк-бар «JukeJoint» абяцае парадаваць гродзенцаў незвычайнай атмасферай і навінкамі ў меню.

Снэк-бар — (ад англійскага «снэк» — лёгкая закуска і бар) ўстанова, дзе можна хутка перакусіць і выпіць як гарачыя так і халодныя напоі. У выпадку з «JukeJoint» яшчэ дадаюцца і забавы для кліентаў.

Кіраўнік новагй ўстановы — малады хлопец Эрык. У яго шмат цікавых задумак і планаў, якія ён паспрабуе рэалізаваць у сваім бары ў бліжэйшы час.

«Наш бар адкрыецца 23 лістапада ў тэставым рэжыме і мы хочам даць кліентам акрамя звычайнай кухні яшчэ і шмат хуткіх закусак: нагетсы, хот-догі, гамбургеры, грыль і іншыя стравы. Таксама дадамо трохі незвычайнай тэматыкі. Будуць у нас кактэйлі і стравы „з зорачкай“ (сюрпрызам). Мы прапануем кліентам і гульні: шашкі-шоты, покер, мафію і іншыя. У цэлым задумак ў нас шмат і мы паспрабуем прынесці ў наш горад нешта новае і незвычайнае», — распавёў Эрык

Інтэр'ер бара зроблены ў лёгкім стылі, а сама ўстанова разлічана на 40 пасадачных месцаў.

«Мы хочам, каб людзі да нас прыходзілі не проста выпіць і перакусіць, але і правесці час у якой-небудзь незвычайнай атмасферы. Спецыяльна для гэтага плануем праводзіць тэматычныя вечары. Гатовыя супрацоўнічаць з маладымі музыкамі і вядомымі артыстамі», — дадаў Эрык.

Адкрыццё ўстановы запланавана на 23 лістапада ў 20.00. «JukeJoint» знаходзіцца на вуліцы Ажэшкі, 31.

Час працы:

Ндз -чт з 10 да 23
Пт-сб з 10 да 02

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025