Адзіны тарыф на электрычную энергію для насельніцтва плануецца ўвесці ў Беларусі ў 2019 годзе. Пра гэта паведаміў журналістам намеснік прэм’ер-міністра Уладзімір Кухараў падчас рэспубліканскага семінара-нарады па падвышэнні эфектыўнасці будаўнічага комплексу, паведамляе БелТА.

Паводле слоў віцэ-прэм’ера, будаўнічы комплекс накіраваны на стварэнне ўмоў для максімальнага выкарыстання электрычнай энергіі ў жылых дамах.

“Запланаванаы, што ў наступным годзе зробім адзіны тарыф на электрычнасць. То бок скасуем дыферэнцыяваны, – сказаў Уладзімір Кухараў. – Пасля будавання БелАЭС у нас будзе ў дастатковай колькасці айчыннай электраэнергіі. Мы бачым, што зможам падаць для насельніцтва танную электраэнергію ў любых аб’ёмах”.

Ён адзначыў, што даступны кошт электраэнергіі стане галоўным стымулам для яе максімальнага выкарыстання. “Працуем з Міністэрствам энергетыкі па тарыфах на электраэнергію, якія складуць канкурэнцыю тарыфам на ацяпленне. Хуткім часам прыйдзем да тарыфаў, якія будуць зніжаны для дамоў з электрычным ацяпленнем. Апроч таго, будаванне такіх дамоў дасць магчымасць значна зменшыць аб’ём сродкаў, патрэбных для будавання інфраструктуры”, – дадаў віцэ-прэм’ер.

Чытайце яшчэ:  Жыхары Зарыцы па некалькі дзён у месяц застаюцца без электрычнасці. Электрасеткі: “Гэта нармальна”
Чытайце яшчэ:  Калі беларусы будуць аплачваць электраэнергію па поўных тарыфах і колькі кампенсуюць зараз