Польшча ўводзіць часовыя праверкі на ўсіх межах, у тым ліку з краінамі Шэнгена. Калі надумаеце ехаць у Польшчу праз Літву, давядзецца двойчы праходзіць памежны кантроль.
У сувязі з правядзеннем у Катавіцах з 3 па 14 снежня саміту ААН па праблеме змены клімату на планеце, Польшча ўводзіць памежны кантроль на ўсіх сваіх межах.
Праверкі на межах Польшчы з іншымі краінамі Шэнгенскай зоны, у тым ліку з Літвой, працягнуцца з 22 лістапада па 16 снежня 2018, паведамляе Euroby.info.
У гэты перыяд на прымежных польска-літоўскіх дарогах будуць працаваць узмоцненыя мабільныя брыгады памежнай службы. Польскія памежнікі будуць выбаркова правяраць машыны, якія заязджаюць у Польшчу.
[irp posts="93 304″ name="Новыя мытныя правілы: што можна будзе правезці праз мяжу з 1 студзеня 2019"]