Гродзенскі “Нёман” у аўторак 20 лістапада на Чыжоўка-арэне быў буйна разгромлены “Юнацтвам”. Грубыя памылкі ў абароне чырвона-чорных і прывялі да такой знішчальнай паразы. Вынiк матчу галоўны трэнер “Нёмана” Сяргей Пушкоў назваў чорным днём.
“Юнацтва” – “Нёман” 7:1 (1:0, 3:1, 3:0)
галы:
02:36 1:0 – Стэфановіч (Грынь)
24:01 2:0 – Развадоўскі (Міцкевіч, Гайнетдзiнаў)
29:51 3:0 – Стэфановіч (К.Брыкун)
34:31 4:0 – Кот (Лопачук)
36:25 4:1 – Кіслы (Савінаў, Хараманда)
44:26 5:1 – Волчак (Развадоўскі)
45:08 6:1 – Гайнетдзiнаў (Кот)
51:38 7:1 – Гайнетдзiнаў (Лопачук)
Сяргей Пушкоў пасля матчу:
– Ведаеце, ёсць такія календары, у якіх ёсць чырвоныя дні, а мы сёння зрабілі яшчэ і чорны дзень для нашай каманды. Магу сказаць, што абсалютна нічога не атрымлівалася. Грубыя памылкі, якія мы дапускалі ў абароне, прыводзілі да тых галоў, якія “Юнацтва” сёння забівала. Яны вельмі выдатна скарысталіся ўсімі нашымі памылкамі. І аказалася, што зарад “Юнацтва” на сённяшні матч быў вышэй, чым у нашай каманды. Будзем разбірацца, у чым прычына, але калі не атрымліваецца гульня ні ў абароне, ні ў атацы – гэта нешта мы не дагледзелі ці не так падышлі да гэтага матчу. Ну, “Юнацтва” з перамогай. Добрыя галы забівалі…”.
Пасля гульнi ў Мiнску «Юнацтва» ўмацавала лідэрства ў турнірнай табліцы экстралігі «А» і да 7 балаў павялічыла адрыў ад бліжэйшага пераследніка салігорскага «Шахцёра». «Нёман» застаўся на 3-м радку ў турнірнай табліцы, ён адстае ад лідэра на 13 ачкоў, але пры гэтым правёў на 1 матч менш.