У 2019 годзе беларусы будуць працаваць 252 дні пры пяцідзённым працоўным тыдні, а адпачываць 113 дзён. Пытанне з «травеньскімі» вакацыямі ўсё яшчэ не вырашана, але ў кожным разе ўсе пераносы будзем адпрацоўваць. У Мінпрацы апублікавалі вытворчы каляндар на 2019 год.
З 113 выхадных дзён пры пяцідзённым працоўным тыдні ў 2019 годзе 104 дні прыйдзецца на суботу і нядзелю, а яшчэ 9 дзён — на святы.
Так, непрацоўнымі святочнымі днямі будуць:
- 1 студзеня — Новы год;
- 7 студзеня — Божае Нараджэнне (праваслаўнае);
- 8 сакавіка — Дзень жанчын;
- 1 траўня — Свята працы;
- 7 траўня — Радаўніца (праваслаўная);
- 9 траўня — Дзень Перамогі;
- 3 ліпеня — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень
Рэспублікі); - 7 лістапада — Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі;
- 25 снежня — Божае Нараджэнне (каталіцкае).
Саўмін яшчэ не прыняў рашэнне пра перанос працоўных дзён у 2019 годзе. Але перанесеныя працоўныя дні ўсё адно трэба будзе адпрацаваць, то бок на агульную колькасць працоўных дзён у годзе гэта не паўплывае.
Раней міністр эканомікі Зміцер Крутой заявіў, што ўрад разгледзіць магчымасць «выхаднага» тыдня з 6 па 12 траўня ў 2019 годзе. У траўні 2019 года на адзін тыдзень прыходзіцца некалькі выхадных дзён: 7 траўня, у аўторак, — Радаўніца, традыцыйна панядзелак у гэтым выпадку аб’яўляецца выхадным днём з адпрацоўкай у якую-небудзь суботу. А 9 траўня, у чацвер, — дзень Перамогі, таму пятніцу, хутчэй за ўсё, таксама абвесцяць выхадным днём — таксама з пераносам адпрацоўкі на іншы дзень. Такім чынам, на сераду, 8 траўня, прыпадае адзін працоўны дзень, перадае t*t.by.
Зміцер Круты лічыць, што з эканамічнай кропкі гледзішча працаваць толькі адзін дзень у тыдзень вялікага сэнсу не мае. Таму ўрад разгледзіць магчымасць «выхаднага» тыдня з 6 па 12 траўня.