Аляксандра Горбача судзілі 20 лістапада за распаўсюд экстрэмісцкай і нацысцкай сімволкі. Агульны штраф склаў 30 базавых велічынь або 735 рублёў. Гродзенец не згодны з рашэннем суда і будзе яго абскарджваць.
Аляксандра Горбача судзілі ў Кастрычніцкім судзе Гродна па арт. 17. 10 КаАП РБ і ч.2 арт 17.11 КаАП РБ. Гэта значыць, за «Прапаганду і (або) публічнае дэманстраванне, выраб і (або) распаўсюджванне нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі» і «Распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Паводле пратаколу, у перыяд з 2013 па 2016 год гродзенец на старонцы Укантакце размяшчаў запісы з матэрыяламі, якія прызналі экстрэмісцкімі пастановай у 2018 годзе. Сярод матэрыялаў былі абрэвіятуры, якія звычайна абражаюць сілавыя структуры, але выкарыстоўваліся з іншай расшыфроўкай. А таксама мемы з нацысцкімі сімваламі, якія наадварот, высмейваюць гэтую ідэю.
Аляксандр абараняўся ў судзе сам. Ён хадатайнічаў аб правядзенні лінгвістычнай экспертызы абрэвіятур, якія абражаюць сілавыя структуры. У хадатайніцтве адмовілі. Суддзя прызначыў штраф 5 базавых велічынь па арт. 17. 10 КаАП і 25 — па ч.2 арт 17.11 КаАП РБ.
Гэта трэці суд за экстрэмізм у Гродне. Раней за гэта судзілі Аляксандра Дзянісава і Уладзіслава Сераду. Абодва «экстрэмісты» будуць абскарджваць рашэнні суда. Суд па справе Аляксандра Дзянісава адбудзецца 27 лістапала ў Гродзенскім абласным судзе. Наконт справы Уладзіслава Серады пакуль невядома.
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…