Акадэмія навук Беларусі плануе пачаць вытворчасць айчынных электрамабіляў. Пра гэта расказаў CTБ старшыня Прэзідыума НАН Уладзімір Гусакоў.
Электрамабіль НАН упершыню прадставіла год таму, мадэль стварылі на базе кітайскага аўтамабіля. На дадзены момант у аўто ўжо не толькі беларуская распрацоўка, але і цалкам усё «начынне»: ад рухавіка да ўсіх ключавых сістэм.
Уладзімір Гусакоў лічыць, што цэннік на электрамабіль будзе даступным для насельніцтва. Цана будзе вагацйца ў межах 15−16 тысячы долараў. У планах — стварэнне аўтамабіля прадстаўніцкага класа.
[irp posts="88 410″ name="Электрамабілям у Беларусі ўключылі зялёнае святло? Насамрэч, не"]
[irp posts="75 969″ name=" Зарадных станцый больш, чым электрааўтамабіляў". У Гродне з’явілася яшчэ адна «зарадка""]