У праекта INSPIRED BY (раней вядомага як Mediabarcamp) доўгая гісторыя па ўлучэнні дэмакратычных актывістаў і арганізацый з Беларусі ў працэсы гарадскога актывізму, знаёмства з культурай супрацы, заснаванай на дэмакратычных прынцыпах. Сёлета, упершыню ў гісторыі, праект прыходзіць у рэгіёны Беларусі.

Inspired BY Рэгіён будзе праходзіць у чатырох рэгіёнах (Віцебск, Брэст, Горадня, Гомель) напрацягу цэлага дня, каб удзельнікі лепш даведаліся адзін аднаго, падзяліліся сваім досведам і атрымалі новыя ідэі.

Асноўная цікаўнасць праекта — спрыяць росту супрацы паміж мясцовымі актыўнымі жыхарамі нашай краіны, якія падзяляюць адны і тыя ж дэмакратычныя прынцыпы, умацаваць рэгіёны Беларусі і супольнасць актывістаў.

Імпрэза ўяўляе сабою сустрэчу мясцовых арганізацый і актывістаў, скіраваную на знаёмства ўдзельнікаў паміж сабой, выяўленне іх зацікаўленняў і патрэб, а таксама ўсталяванне сувязі паміж імі для патэнцыйнай супольнай дзейнасці.

Фармат імпрэзы — мітап, дзе самае цікавае ўдзельнікі могуць прапанаваць самі.

Каму

Да ўдзелу запрашаюць прадстаўнікоў культурна-адукацыйных прастор, актывістаў НКА, ініцыятыўных і неабыякавых грамадзян Гродзенскай вобласці, журналістаў і ўсіх, хто хацеў бы змяняць жыццё рэгіёна да лепшага.

Для ўдзелу трэба запоўніць анкету-заяву і арганізатары звяжуцца з Вамі. Анкета складаецца з 14 простых пытанняў пра Вас і Ваш актывізм https://goo.gl/MwgHWj.

Удзельнікам, якія прыедуць у найбліжэйшы да іх абласны цэнтр з іншага горада, кампенсуюць кошт праезду.

Калі

Імпрэза ў Гродне пройдзе 24 лістапада арыентоўна з 12 да 19 гадзіны па адрасе вул. Вялікая Траецкая, 31 (тайм-кафэ «Партал»). Арганізатары звяжуцца з заяўнікамі дадаткова пасля запаўнення анкеты.

Вынікі адбору будуць вядомы не пазней за 20 лістапада.

Даведка

Мітап (анг. meet up, meetup «сустракацца») — сустрэча зблізку, сустрэча адмыслоўцаў ці аднадумцаў для абмеркавання тых ці іншых пытанняў, абмену досведам у нефармальнай атмасферы.

У Гродне адбудзецца мітап Inspired BY Рэгіён для гарадскіх актывістаў