Hrodna.life — навіны Гродна
  • Навіны і артыкулы
    • Навіны
    • Горад
    • Людзі і справы
    • Спадчына
    • Здароўе і спорт
    • Карыснае
    • Усе публікацыі
  • Гульні
    • Сартуй смецце
    • Мяжа побач
    • Тэсты
  • Падкасты
    • Гаворыць Гродна
    • Утульны горад
    • Не па тэлефоне
    • Жыхары мяжы
  • Карыснае
    • Карта капітальных рамонтаў
    • Праца ў Гродне
    • Рэцэпты
  • Пра нас
  • Падтрымай нас
  • Facebook
  • Instagram
  • Telegram
  • RSS
  • YouTube
  • Вконтакте
Рус

Беларус хацеў правезці праз мяжу нямецкі штык-нож канца XIX стагоддзя

  • 16 лістапада 2018, 14:44
Беларус хацеў правезці праз мяжу нямецкі штык-нож канца XIX стагоддзя
Падзяліцца праз фейсбук Падзяліцца спасылкай на Twitter Telegram OK Вконтакте Email

Грамадзянін Беларусі спрабаваў незаконна ўвезці штык-нож з Польшчы. Ён ішоў на рэйсавым аўтобусе праз пункт пропуску «Бераставіца», паведамляе Гродзенская рэгіянальная мытня.

Для праходжання мяжы 18-гадовы грамадзянін выбраў «зялёны» калідор, тым самым заявіўшы аб адсутнасці ў яго рэчаў, якія падлягаюць абавязковаму пісьмоваму дэклараванню. Аднак пры правядзенні мытнага кантролю ў багажы мінчука знойдзены нож у металічных ножнах з даўжынёй клінка больш за 90 мм.

Паводле заключэння эксперта Мытнай лабараторыі, прадмет з’яўляецца нямецкім штык-нажом 1884−1898 гг., уяўляе культурную каштоўнасць і адносіцца да катэгорыі халоднай зброі колюча-рэжучага дзеяння. Перамяшчэнне праз мытную мяжу такой халоднай клінковай зброі забаронена.

Судом Кастрычніцкага раёну г. Гродна грамадзянін прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па ч.1 ст. 14.5 КаАП Рэспублікі Беларусь у выглядзе штрафу з канфіскацыяй штык-нажа.

Усяго за 10 месяцаў 2018 года Гродзенскімі мытнікамі канфіскавана каля 100 прадметаў, якія незаконна перамяшчаліся праз мытную мяжу ЕАЭС і адносіліся да катэгорыі халоднага, пнеўматычнага і электрашокавага дзеяння.

0

Раім пачытаць


« Другі суд за рэпост у Гродне: хлопца аштрафавалі на 15 базавых за «экстрэмізм»
  • Апошнія запісы
    • У што пагуляць на прыродзе, пакуль смажыцца шашлык? 5 не інтэлектуальных гульняў для кампаніі
      5 ліпеня 2025, 06:30
    • «Я не ведаю, чаго ад іх чакаць». У Гродне — канфлікт чаек і людзей: адныя крычаць, другія разбураюць гнёзды
      4 ліпеня 2025, 14:12
    • У цэнтры Гродна на Дзень Незалежнасці блогерцы Анджылішы зрабілі прапанову
      4 ліпеня 2025, 12:37
    • Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»
      4 ліпеня 2025, 11:15
Hrodna.life — навіны Гродна
  • Facebook
  • Instagram
  • Telegram
  • RSS
  • YouTube
  • Вконтакте

2016-2025 Выкарыстанне матэрыялаў сайта дазваляецца паводле правілаў ліцэнзіі Creative Commons BY-SA 4.0 Int са спасылкай на крыніцу і ўказаннем аўтара. Падрабязныя правілы перадруку тут .

    • Facebook
    • Instagram
    • Telegram
    • RSS
    • YouTube
    • Вконтакте

    Увядзіце запыт і націсніце Enter для пошуку. Націсніце Esc для адмены.