Інцыдэнт адбыўся ў Гродне. 33-гадовы гродзенец працаваў дальнабойнікам. Прыязджаючы з рэйсу, ён, паводле слоў жонкі, увесь час скандаліў. Стаміўшыся ад сямейных разбіранняў, кабета вырашыла падаць на развод.
— Падчас чарговага канфлікту муж забраў у жонкі пашпарт і падраў яго, аргументуючы гэта тым, што віза, пастаўленая ў дакуменце, была зроблена за яго грошы, — паведамілі ў прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Мужчына рэгулярна высвятляў адносіны з жонкай. Стаміўшыся ад гэтага, яна вырашыла разводзіцца, пасля чаго адносіны яшчэ больш пагоршыліся. Прыйшоўшы дахаты нецвярозым, муж у чарговы раз пачаў канфлікт. Падчас сваркі ён дастаў з торбы кабеты пашпарт і падраў яго са словамі «Я гэту візу купіў, большае яе ў цябе не будзе». Падраны пашпарт ён паклаў у кішэнь і пайшоў.
У дачыненні мужчыны ўзбуджана крымінальная справа за крадзеж і пашкоджанне дакументаў.