Плануецца, што працы па стварэнні «ніндзя-парку» пачнуцца ў 2019 годзе, а летам ён пачне функцыянаваць. На аўкцыёне гарадскія ўлады прадалі ўчастак зямлі пад забаўляльную пляцоўку за 12 000 рублёў.

Папярэдне пляцоўка памерам 85 кв.м. пад «ніндзя-парк» размесціцца каля сцэны парку.

На аўкцыёне разгарнулася сапраўдная барацьба паміж удзельнікамі. У выніку перамог адзін з гродзенскіх інвестараў Дзмітрый Іванавіч. Ад заўчасных каментароў ён адмовіўся і паведаміў, што многія пытанні па «ніндзя-парку» яшчэ трэба ўдакладніць з гарвыканкамам.

Ніндзя замест джунгляў?

Нагадаем, яшчэ у 2018 годзе ў парку Жылібера павінен быў з’явіцца «джунглі парк». Работы па яго будаўніцтву пачаліся летам, але пасля абурэнняў гродзенцаў заліванне падмурка спынілі.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life