Беларуская цэментавая кампанія на бязвыплатнай аснове ўзяла пад кантроль пакет з амаль 95% акцый найбуйнейшага ў Беларусі вытворцы будаўнічых матэрыялаў, расказвае Sputnik.by.
Урад распарадзіўся перадаць Беларускай цэментавай кампаніі 49,7 мільярда акцый на агульную суму 144,28 мільёна рублёў. Пры гэтым намінальны кошт адной акцыі склаў 0,0029 рубля.
Такім чынам Беларуская цэментавая кампанія атрымала ў кіраванне 94,48% акцый найбуйнейшага прадпрыемства краіны па вытворчасці будаўнічых матэрыялаў. Праўда, яшчэ 2,68% акцый ААТ «Краснасельскбудматэрыялы» знаходзяцца ў камунальнай уласнасці.
Міністэрства архітэктуры і будавання і Дзяржаўны камітэт па маёмасці вызначаныя ў пастанове беларускага ўрада як адказныя за перадачу акцый установы.
[irp posts="86 586″ name=" Краснасельскбудматэрыялы" адгрузілі пяць вагонаў цэменту неіснуючай арганізацыі"]
Цікава, што яшчэ ў чэрвені ўжо былы віцэ-прэм'ер Анатоль Калінін агучваў планы ўладаў прадаць ААТ «Краснасельскбудматэрыялы» за 200 мільёнаў долараў ірландскаму канцэрну CRH.
«Фундатар не жадае браць цалкам, хоць мы прапануем яму выкупіць 100% акцый», — заявіў тады намеснік прэм’ер-міністра.
Выглядае, што перадача акцый на бязвыплатнай аснове кажа пра поўны правал спробы прадаць стратны актыў. Раней Камітэт дзяржкантролю канстатаваў, што ў цэментавую галіну ў Беларусі было ўкладзена парадку 1 мільярда долараў, але чаканай аддачы галіна не дае.
[irp posts="59 840″ name="1,5 млн даляраў на хабар. У КДБ распавялі пра карупцыйную схему пры закупках спецадзення"]
[irp posts="440″ name=" Гродна Азот" і «Краснасельскбудматэрыялы» — у ТОП-3 стратных прадпрыемстваў Беларусі"]
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…