Таргі па продажы ўчастка пад будаўніцтва адміністрацыйнага будынка на вуліцы Маставой, 40б павінны былі адбыцца ў аўторак, 13 лістапада, аднак з-за змены умоў аўкцыён перанеслі на снежань, піша «Вечерний Гродно».
Паводле ўмоваў таргоў будучы ўладальнік ўчастка павінен быў знесці пустуючую пабудову са 100% -ным зносам. Аднак 30 кастрычніка горад знёс трухлявы будынак сваімі сіламі, таму зараз неабходна ўнесці папраўкі ў горадабудаўнічы пашпарт участка. У наступны раз яго выставяць на таргі арыентыровачна 11 снежня. Патэнцыйны пакупнік у зямлі ўжо ёсць.
Іншыя ўмовы засталіся без змен: пачатковы кошт за 6 сотак складае амаль 58 тысяч рублёў. Там можна пабудаваць двухпавярховы адміністрацыйны будынак з мансардным паверхам. Упершыню ўчастак, яшчэ з драўляным будынкам пад знос, спрабавалі прадаць у лютым 2018.
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…