Гродзенскі аблвыканкам абяцае беларускамоўную версію сайта з 1 студзеня 2019 года, паведамляе «Гарадзенская вясна».
Аблвыканкам адказаў на зварот Таварыства беларускай мовы пра знікненне беларускамоўнай версіі на афіцыйным сайце выканкаму.
Афіцыйны ліст за подпісам начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы і па справах моладзі Аляксандра Вярсоцкага атрымаў старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі ТБМ Віктар Парфёненка.
У лісце паведамляецца, што раней на афіцыйным сайце Гродзенскага аблвыканкама працавала скарочаная беларускамоўная версія. На сёння вядзецца праца па стварэнні і напаўненні поўнавартаснай беларускамоўнай версіі афіцыйнага сайту абласнога выканаўчага камітэту.
Беларускамоўная версія сайту Гродзенскага аблвыканкаму, а таксама ангельскамоўная, як запэўніваецца ў афіцыйным адказе, пачнуць функцыянаваць з 1 студзеня 2019 года.
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…