Сусветны дзень жаночага прадпрымальніцтва адзначаць у Беларусі 16 лістапада. У Гродне воркшоп для жанчын і дзяўчат, якія хочуць пачаць сваю справу, прайшоў 30 кастрычніка. Як ісці да мэтаў, дзе браць энергію для сваіх планаў і як інавацыйныя тэхналогіі спрашчаюць жыццё, распавялі Іна Шчукіна з Бізнес-школы ІПМ, Юлія Юзвук з ААТ «Белаграпрамбанк» і Ала Клімук, заснавальнік ТАА «Меха».

Парада 1: Бяры і рабі

Існуе некалькі міфаў жаночага бізнесу: міф первопроходства, міф кіравання, міф інтэлекту, міф пасады і г. д. Гэта ўсё няпраўда. Калі жанчына хоча нешта рабіць, яна бярэ і робіць, як бы ёй не было гэта складана. Парадокс заключаецца ў тым, што калі ўзяць і проста забіць сваю ляноту, то ўсё атрымаецца.

5 парадаў для жанчын па развіцці ўласнага бізнэсу ад спікераў воркшопа "Свая справа" ў Гродне

Парада 2: Паспрабуй яшчэ

Заўсёды вельмі важна ісці да мэты. Але дзе браць энергію, калі надыходзіць эмацыйная яма? Вось ты ідзеш і ідзеш да сваёй мары, і здаецца, што ўжо павінен быць вынік — але няма. Потым ты пачынаеш ісці павольна, потым яшчэ больш марудна — пачынаецца прасадка энергіі. Грошай няма, настрою няма — усё дрэнна.

Паспяховыя людзі, калі ўспамінаюць свае няўдачы, кажуць: «У той самы момант, калі я сказаў, што не магу больш нешта рабіць, нейкае ўнутранае пачуццё сказала: а давай паспрабуем яшчэ трохі, хоць бы месяц».

Дай сабе яшчэ два месяцы, калі нешта ідзе не так. Пагавары са сваім асяроддзем, спытайся парады ў сваіх сяброў. Павучыся ў каго-небудзь. Можна нават павучыцца цярпенню ў бабулі, якая сядзіць побач у тваім двары.

Парада 3: Адкрыйся!

Чым больш ты кантактуеш з людзьмі, чым з большай радасцю дзелішся сваімі ўражаннямі і эмоцыямі, тым болей табе прыходзіць у адказ. У адкрытае акно ўлятае больш.

5 парадаў для жанчын па развіцці ўласнага бізнэсу ад спікераў воркшопа "Свая справа" ў Гродне

Парада 4: Выкарыстай сучасныя тэхналогіі

Выкарыстоўвай сучасныя банкаўскія тэхналогіі. Мабільны дадатак дазваляе кіраваць рахункам з мабільнага тэлефона, калі ты не ў офісе за камп’ютарам. Дадатак забяспечвае высокую ступень абароны плацяжоў ー праз touch id і face id (скан вока і адбітак пальца), плацяжы пацвярджаюцца SMS-кодам.

Парада 5: Даведайся больш пра партнёраў

Даведайся аб нефінансавых паслугах банка. Напрыклад — пра фінансавы супермаркет. У ім можна набыць страхоўку на абсталяванне або маёмасць, падключыцца да праграмы 1С Бухгалтэрыя, купіць або арандаваць патрэбнае праграмнае забеспячэнне. Пры гэтым усе абнаўленні будуць уключаны ў кошт арэнды.

5 парадаў для жанчын па развіцці ўласнага бізнэсу ад спікераў воркшопа "Свая справа" ў Гродне

Дзень жаночага прадпрымальніцтва (WED) адзначаецца ва ўсім свеце і з’яўляецца найбуйнейшым у свеце рухам, місія якога прысвечана падтрымцы і пашырэнню правоў і магчымасцяў жанчын. Да святкавання гэтай падзеі 16 лістапада Беларусь далучыцца ў трэці раз.

Генеральным партнёрам мерапрыемстваў, прысвечаных Дню жаночага прадпрымальніцтва ў Беларусі, з’яўляецца ААТ «Белаграпрамбанк» — адзін з найбуйнейшых банкаў Беларусі. Адукацыйны партнёр — Бізнес-школа ІПМ. Бізнес-партнёр — канструктар сайтаў Vigbo