Тры аўтамайстры з Гродна згуртаваліся ў каманду «Захавальнікі гісторыі», каб аднаўляць рэтра-аўтамабілі. Калі яны аднавілі Barkas B1000 і переабсталявалі яго ў фудтрак, працу майстроў заўважылі - ім паступіла яшчэ адна замова. Гэтым разам трэба зрабіць фудтрак для кампаніі з іншага абласнога горада Беларусі.

Каманда майстроў з Гродна аднаўляе "Баркасы" для фудтракаў

Гэты Barkas B1000 выпушчаны ў ГДР у 1984 годзе (гродзенскі - у 1978). Некалькі гадоў ён прастаяў у вёсцы пад мяжой з Украінай і зусім не быў абаронены ад вільгаці, што прывяло да шматлікай карозіі.

— Мікрааўтобус мы заспелі ў гародзе, вакол якога былі пасаджаны градкі. Першае ўражанне было жудасным, з’явіліся нават думкі купіць іншы «Баркас», а гэты зрабіць донарам. Але замоўца хацеў аднавіць менавіта гэты асобнік. Вырашылі не адступаць, — расказвае AutoGrodno.by Зміцер, удзельнік каманды «Захавальнікі гісторыі». Менавіта так назвалі сябе тры майстры з Гродні, аб’яднаўшыся для працы. У іх камандзе Зміцер займаецца зварнымі працамі, Сяргей — слясарнымі, а Максім — малярнымі. У кожнага дзесяцігадовы досвед у сваёй сферы.

Каманда майстроў з Гродна аднаўляе "Баркасы" для фудтракаў

Па прыездзе ў Гродна праца над мікрааўтобусам пачалася з поўнага разбору. Голы кузаў адправілі на пескаструменную апрацоўку, дзе кожны элемент адразу фарбавалі рэактыўным грунтам, унікаючы з’яўленні наймалой новай іржы. Потым кузаў прывезлі на зварніцкі пост, дзе пачаліся карпатлівыя працы па яго аднаўленні.

Каб надаць яшчэ большую крэпасць каркасу, у раён парогаў уварылі профільныя трубы. На падлозе «Баркаса» будзе стаяць абсталяванне, якое мікрааўтобусу трэба вытрымаць.

Каманда майстроў з Гродна аднаўляе "Баркасы" для фудтракаў

Моцна пашкоджаны карозіяй метал хлопцы прыбіраюць цалкам, замяняючы новымі элементамі з ліставага металу халоднай каткі, які менш схільны да карозіі, але надаваць яму патрэбную форму больш складана.

Каманда майстроў з Гродна аднаўляе "Баркасы" для фудтракаў

За найбліжэйшыя тры тыдні трэба скончыць зварныя працы па кузаве і цалкам сабраць падвеску. Потым кузаў адвязуць майстрам па шклапластыку, якія на падставе арыгінальнага даху зробяць дах са шклапластыку, падвысіўшы яго, як ў гродзенскага «Баркаса». Наступны этап — вяртанне кузава на пост, дзе будзе стварацца сілавы каркас даху. Потым будзе стварацца акно-вітрына, а далей кузаў будзе аддадзены на афарбоўку. Пасля малярных працаў усе разабраныя часткі вернуць на месца, аўтамабіль абкатаюць і перададуць замоўцу.

[irp posts="77 412″ name="Ад напояў да неапалітанскай піцы: усе фудтракі Гродна ў адным матэрыяле. Чытай і галасуй!"]

Паводле плану, гатовы Barkas B1000 замоўца атрымае ў пачатку наступнага года.

У майстроў ёсць свой канал на Youtobe, дзе можно сачыць за іх працай.

Каманда майстроў з Гродна аднаўляе "Баркасы" для фудтракаў


Внутренняя отделка квартиры — это очень важный этап ремонта. Предлагаем вам качественный ремонт и отделку вашей квартиры. Узнать больше информации можно на сайте http://remont-7.by. Высокое качество услуг в строго оговоренные сроки.