У Мастоўскім раёне праваахоўнікі затрымалі 24-гадовага дылера з кілаграмам наркотыкаў, паведамляее УУС Гродзенскага аблвыканкама. Ім аказаўся былы бармэн, які пачынаў з невялікіх закладак ў Гродне, а потым перайшоў на дробны опт і працаваў на адну з інтэрнэт-крамаў, які распаўсюджвала наркотыкі, піша «Еўрарадыё».

Дылера затрымалі, калі ён ехаў з Масквы ў Гродна на аўто сябра. Пры сабе ён меў 1 кг мефедрона. Устаноўлена, што ён распаўсюджваў амфетамін, альфа-PVP і гашыш у Беларусі, Маскве, Санкт-Пецярбургу і Казані. У Маскве праваахоўнікі знайшлі 35 закладак, зробленых «мастоўскім» дылерам. З іх канфіскавана больш за 1,2 кг мефедрона.

Былы бармэн вёз кілаграм наркотыкаў з Масквы ў Гродна