Актывісты «Аб'яднанай грамадзянскай партыі» Міхаіл Салянік і Аляксандр Лаўрэнцьеў выйшлі 7 лістапада ў цэнтр Гродна з плакатам «Долой самодержавие». На вуліцы Савецкай іх затрымала міліцыя і даставіла ў Ленінскі РАУС. Аднаго актывіста пакаралі штрафам, іншы трапіў у шпіталь.
Грамадскага актывіста Аляксандра Лаўрэнцьева 8 лістапада судзілі ў судзе Ленінскага раёну Гродна. Паводле арт. 23.34, ч. 3 КаАП суддзя Руслан Гурын пакараў грамадскага актывіста штрафам на 30 базавых велічынь, што складае ажно 735 рублёў, піша «Гарадзенская вясна».
Сведкамі ў судзе выступалі міліцыянты, якія затрымлівалі Лаўрэнцьева — Аляксандр Чаплюк і Аляксандр Вінаградаў. Яны засведчылі, што загад пра затрыманне Саляніка і Лаўрэнцьева аддаваў Аляксей Вайцешка, намеснік начальніка аддзелу аховы правапарадку і прафілактыкі Ленінскага РАУС. Грамадскі актывіст мае намер абскардзіць пастанову суда Ленінскага раёну ў судзе вышэйшай інстанцыі.
Кіраўнік Гродзенскай абласной арганізацыі АГП Мікалай Салянік з ІЧУ, куды яго завезлі з Кастрычніцкага РАУСа, патрапіў у шпіталь.
— Я зайшоў у Кастрычніцкі РВУС Гародні даведацца пра тое, што будзе з сябрам маёй партыі Аляксандрам Лаўрэнцевым, з якім разам я праводзіў акцыю. Мяне запрасілі ў кабінет і там сталі складаць паперы ў ІЧУ, Я сказаў, што я сардэчнік і ў мяне другая група, але яны праігнаравалі гэты факт, хоць ведалі гэта і без мяне па ранейшых затрыманнях. У ІЧУ мяне сталі адмаўляцца прымаць па прычыне маёй хваробы. Узялі міліцэйскую машыну і павезлі па пасведчанне, якое засталося ў машыне пасля таго, як мяне забрала міліцыя. Паколькі я ужо 13 гадзін быў без ежы і вады, і доўга не прымаў лекаў, мне стала кепска. І ў ІЧУ мне выклікалі хуткую, — кажа Мікалай.
Мікалай Салянік зараз знаходзіцца ў шпіталі. Лекары канстатавалі ў яго гіпертанічны крыс. Актывіст збіраецца падаваць у суд на дзеянні міліцыянтаў, якія яго з другой групай тройчы затрымлівалі, трымалі без лекаў, ежы і вады, і адправілі ўрэшце ў ІЧУ.
Для зручнасці жыхароў і гасцей горада ў Гродне ўводзяць новую схему абмежавання руху мотатранспарту. Існуючая…
Мурал стварылі спецыяльна для "Музея Лідскага бровара". Убачыць яго можна падчас экскурсіі на піваварню 1876…
Мабільны комплекс радыяцыйнага сканавання купляюць на Беларускую АЭС. Удзельнікам закупкі можа быць юрыдычная або фізічная…
На Фолюшы з'явілася новая прапанова — трохпакаёвая кватэра ў жоўтых танах з таемным пакоем. Жыллё…
З аўкцыёну ў Гродне прадаюць мікрааўтобус Volkswagen Transporter. Ён належыць актывісту Ежы Грыгенча, завочна асуджанаму…
Блогерка пад нікам Tomchikcerberejus паказала хлеб, які яе дзіця купіла ў адной з гродзенскіх крам.…