У Францыі з’явіўся жылы квартал, названы ў гонар Жылібера

6 лістапада ў французскім горадзе Вільру (Латарынгія) адбылася афіцыйная цырымонія інаўгурацыі жылога квартала імя Жана Эмануэля Жылібера. Каркасна-панэльныя дамы выраблены на ўчастку сучаснага драўлянага домабудавання РУП «Завод газетнай паперы» у Шклове, паведамляе партал Realt.by

Ва ўрачыстай цырымоніі ўзялі ўдзел амбасадар Беларусі ў Францыі Павел Латушка, мэр горада Вільру Алан Казоні, а таксама намеснік дырэктара па капітальным будаванні РУП «Завод газетнай паперы» ў Шклове Аляксей Малчанаў, прадстаўнікі французскіх кампаній-падраднікаў і беларускіх будаўнікоў. Падчас цырымоніі адкрыта памятная дошка.

Як расказаў Аляксей Малчанаў, 90% усёй прадукцыі прадпрыемства экспартуецца за мяжу. Асноўным рынкам збыту з’яўляецца Францыя. У гэтай краіне прадпрыемства наўпрост працуе з трыма французскімі контрагентамі. Адзін з іх — кампанія Logibat, якая разам з беларускім замоўцам і пастаўляла дамы ў горад Вільру.

Паводле слоў Аляксея Малчанава, цяпер вядзецца трэцяя чарга будавання квартала, дзе будуць жыць французскія сем'і. На ўрачыстай цырымоніі ўручылі ключы ад кватэры першай сям'і.

Усяго ў рамках квартала ўжо пабудавана парадку 5 тысяч квадратных метраў жытла, ці 26 дамоў на 36 кватэр. «Квадрат» жылога дома ў каркасна-панэльным выкананні каштуе шклоўскаму заводу 180−190 еўра.

— Для нас гэта выгадны і перспектыўны кірунак працы. Мы і далей маем намер працаваць па гэтым праекце з кампаніяй Logibat. Ужо падпісаны пратакол пра намеры на 2019 год на выраб, мантаж і дастаўку ў Вільру яшчэ 47 нашых дамоў, — удакладніў Аляксей Малчанаў.

Фота дамоў пададзены РУП «Завод газетнай паперы» ў Шклове.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025