У апошні момант рэзка змянілі нормы ўвозу тавараў для асабістага карыстання праз мяжу, паведамляе партал Euroby.info.
20 снежня 2017 года Рада Еўразійскай Эканамічнай Камісіі прыняла рашэнне пра тое, што паступова будуць паменшаныя нормы ўвозу тавару для асабістага карыстання з-за межаў Мытнага звязу.
Увесь 2018 год людзі жылі з верай у тое, што дзейны ліміт 1500 еўра з 1 студзеня 2019 будзе зменшаны да дазволеных 1000 еўра, з 2020 да 750 еўра, з 2021 да 500 еўра.
Але згодна з папраўкамі той жа камісіі, зробленымі 1 лістапада 2018, план змяняецца:
З 1 студзеня 2019 года ліміт на бязмытны ўвоз тавараў для асабістага карыстання праз мяжу ўсталёўваецца ў памеры 500 еўра і 25 кг агульнай вагі.
Амаль машына часу, якая пераносіць адразу ў 2021 год. Да канца года, у якім яшчэ дзейнічае ліміт 1500 еўра і 50 кг, засталося толькі 2 месяцы. Для тых, хто ездзіць часцей, чым раз на тры месяцы, ужо цяпер стаіць ліміт у 300 еўра.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…