Апошнія выязныя матчы на поўдні Беларусі скончыліся для каманды Сяргея Пушкова буйнымі перамогамі. Спачатку 2 лістапада “Нёман” абыграў “Гомель”, а праз два дні разграміў “Металург”.

У першым матчы гродзенцы ўпершыню ў сезоне абыгралі “Гомель”. У гэтым паядынку хакеісты “Нёмана” ўдала згулялі ў большасці і закінулі чатыры неўзаемных шайбы суперніку. Дублямі ў матчы адзначыліся Кіслы і Елісеенка.

“Гомель” – “Нёман” – 0:4

Праз два дні гродзенцы сустракаліся ўжо з “Металургам” у Жлобіне і там таксама правялі ўдалы матч. Перамога над “Металургам” для гродзенскай стала восьмая запар у чэмпіянаце.

“Металург” – “Нёман” – 2:7

00:41 0:1 – Смураў (Маліноўскі, Крыскін)
02:10 1:1 – Слыш (Фяклістаў, Марчанка, – бол.)
11:59 1:2 – Елісеенка (Рэмезаў)
20:59 1:3 – Рэмезаў
24:49 1:4 – Ляўша (С.Маляўка)
29:50 2:4 – Фяклістаў (Васільчук)
35:49 2:5 – С.Маляўка (Ляўша)
44:13 2:6 – Кіслы (Рэмезаў)
58:21 2:7 – Ляўша (Елісеенка, Рэмезаў, – бол.)

Сяргей Пушкоў пасля матчу ў Жлобіне:

– Мне спадабалася, як нашы хакеісты падышлі да сённяшняга матчу. Зрабілі практычна ўсё, што запланавалі. Добрая гульня ў атацы, якая дазваляла нам кантраляваць матч, за выключэннем васьмі хвілін другога перыяду, калі гаспадары дадалі ў актыўнасці, і стварылі добрыя моманты. Своечасова забілі пяты гол, які прыпыніў гульню, і практычна вызначыў пераможцу. Аддам належнае гульцам «Металурга» за тое, што працавалі да фінальнай сірэны.
Сваіх хлопцаў павіншаваў з перамогай, і з тым, што паказалі выдатны, калектыўны хакей. Яшчэ раз адзначу правільнае стаўленне да сённяшняга матчу. Забілі добрыя, і што важна, лагічныя галы пасля выдатных камбінацый.

Турнірная табліца напярэдадні міжнароднай паўзы выглядае наступным чынам:
Дзвюма буйнымі перамогамі на выездзе "Нёман" працягнуў пераможную серыю ў чэмпіянаце

Наступны матч “Нёман” правядзе ў Гродне 13 лістапада і будзе прымаць жлобінскі “Металург”.