
Новы генплан Гродна не прадугледжвае стварэння батанічнага саду ў парку Жылібера. Сад у будучыні можа з’явіцца на базе якога-небудзь універсітэта ў Гродне. Пра гэта на сустрэчы з зацікаўленымі гараджанамі і арганізацыямі распавяла намеснік галоўнага архітэктара горада Вольга Барэйка.
1 лістапада ў гарвыканкаме праходзіла абмеркаванне экалагічнага даклада па стратэгічнай экалагічнай ацэнцы новага генплана.
Батанічны сад у парку Жылібера яшчэ ў 2011 годзе пачала адраджаць краязнаўца Наталля Канюк. Сёння там налічваецца каля 200 розных раслін, з іх 75 на месцы старога батанічнага саду, які ў канцы 18 стагоддзя заклаў Жылібер.
«Трэба разумець, што батанічны сад гэта перш за ўсё навукова-даследчая ўстанова. І калі яго развіваць у парку Жылібера, то ў будучыні там можа з’явіцца абгароджаная тэрыторыя, якая не будзе мець статусу гарадскога парку. А гэта перш за ўсё абмежаваны доступ для людзей, – распавядае Вольга Барэйка. – Таму мы сталі разглядаць іншыя варыянты, бо ідэя з батанічным садам ў Гродне вельмі добрая”.
Чыноўнікі ўжо выходзілі з прапановай да навучальных устаноў. Зацікавіўся універсітэт імя Янкі Купалы – там якраз ёсць факультэт біялогіі, ён знаходзіцца на вуліцы Даватара.
Пасадкі, якія ўжо маюцца ў парку Жылібера, там застануцца. Вольга Барэйка адзначыла, што гараджане могуць падтрымаць ініцыятыву закладзеную Наталляй Канюк і працягваць высаджваць там хмызнякі і дрэвы.
Большасць грузавікоў, якія раней застралі ў Беларусі, ужо вярнуліся да працы і зноў курсіруюць паміж…
Беларуская мастачка Дзіна Макарэвіч абвінавачвае модны рэстаран The Cult у Гродне ў тым, што яе…
Будынак па вуліцы Студэнцкай, 6, размешчаны непадалёк ад сабора і рэстарана «Вуглі», пераўтвораць у гатэль…
У Гродзенскай вобласці з’явілася карта рамёстваў рэгіёна. На яе нанеслі месцы, дзе сёння захоўваюць і…
Пра спробу вярбоўкі распавёў палітвязень і сябра незалежнага прафсаюза «Гродна Азот» Максім Сенік. Адбываючы заключэнне,…
На пасаду старшыні эканамічнага суда Гродзенскай вобласці прызначылі Эдуарда Караля. Указ з'явіўся на сайце прэзідэнта…