На БелАЭС прыступілі да зборкі рэактара першага энергаблока

Спецыялісты прыступілі да зборкі рэактара першага энергаблока Беларускай АЭС, паведамляе прэс-служба Міністэрства энергетыкі са спасылкай на дырэктара праекта па збудаванні станцыі віцэ-прэзідэнта кампаніі «АСЭ» (інжынірынгавы дывізіён расійскай дзяржкарпарацыі «Расатам») Віталя Паляніна, піша Naviny.by.

Зборку рэактара спецыялісты пачалі пасля завяршэння праліва актыўных і пасіўных сістэм бяспекі на адкрыты рэактар. З дапамогай праліва абяссоленай вадой была праверана праходнасць трубаправодаў, якія вядуць у абсталяванне першага контуру.

Ваду прапусцілі праз сістэмы аварыйнага ахладжэння актыўнай зоны рэактара і кампенсатара ціску, ёю таксама ачысцілі трубаправоды сістэмы прадзьмуху-падсілкоўвання, прамылі абсталяванне і трубаправоды сістэмы аварыйнага і планавага расхалоджвання і сістэмы пасіўнага адводу цяпла ад актыўнай зоны.

Па словах Паляніна, пасля зборкі рэактара спецыялісты пачнуць гідравыпрабаванні і цыркуляцыйныя прамыванні трубаправодаў рэактарнага аддзялення з падвышанымі параметрамі.

Раней віцэ-прэзідэнт «АСЭ» паведаміў, што зборку рэактара першага энергаблока плануецца завяршыць 17 снежня, адзначае БелаПАН.


Дакладваем: 7 спосабаў выкарыстаць АЭС, калі яе раптам не дабудуюць


Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024

Нерухомасць тыдня: двушка ў гістарычным доме для жыцця ў цэнтры або здачы турыстам

У Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра ў гістарычным цэнтры на вул. Гараднічанская, 27. Яна знаходзіцца ў…

8 мая 2024