У дні памінання памерлых, а таксама ў рамках святкавання 100-годдзя незалежнасці Польшчы ўводзіцца часовая забарона на рухі вялікагрузнага транспарту агульнай масай звыш 12 тон па дарогах агульнага карыстання, піша «Вячэрні Гродна».
Па распараджэнні міністра транспарту суседняй дзяржавы, поўная забарона на рух вялікагрузных аўтацягнікоў будзе дзейнічаць (час беларускі):
31 кастрычніка 2018 года — у перыяд з 19:00 да 23:00;
1 лістапада 2018 года — у перыяд з 9:00 да 23:00;
10 лістапада 2018 года — у перыяд з 19:00 да 23:00;
11 лістапада 2018 года — у перыяд з 9:00 да 23:00.
Адзначым, што гэтая забарона не распаўсюджваецца на машыны, якія перавозяць небяспечныя грузы, прадукты, якія хутка псуюцца, жывёл, а таксама на аўтобусы міжнароднага накіравання.
У сувязі з гэтым, у пунктах пропуску на мяжы з Польшчай магчымыя чэргі, таму Гродзенская памежная група рэкамендуе перавозчыкам ўлічваць гэтую інфармацыю і выбіраць альтэрнатыўныя маршруты руху, паведаміў старшы афіцэр аддзялення інфармацыі і прапаганды Гродзенскай памежнай групы маёр Міхаіл Скарына.