1 лістапада ў 14.30 у будынку Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта па адрасе: г. Гродна, пл. Леніна, 2/1, каб. 202 (2-гі паверх) кожны жадаючы можа ўнесці прапановы і паўплываць на горадабудаўнічы праект: «Генеральны план горада Гродна». Ініцыявалі сход па абмеркаванні экалагічнага дакладу грамадская арганізацыя «Экаманіторынг» пры падтрымцы «ВелаГродна», піша Гродзенскі Зялёны партал.

 — Грамадскія слуханні - выдатная пляцоўка для ўнясення канструктыўных прапаноў і выказвання згоды / нязгоды з тым, што прапануе ініцыятар грамадскіх слуханняў, — кажа кіраўнік «Экаманіторынга» Яўген Філімонаў. — Для нас важна, каб грамадзяне маглі паўплываць на перспектыўнае развіццё нашага горада. Мы запрашаем гараджан і грамадскія арганізацыі прыняць удзел у слуханнях і выказаць сваё меркаванне, якое будзе ўлічана.


Ідзе генплан: у Гродне абмяркоўваюць экалагічны даклад. Што гэта, для каго і чаму важна?


«Экаманіторынг» настойвае на абмеркаванні вось такіх пытанняў:

Кантактная асоба правядзення сходу: намеснік начальніка ўпраўлення, начальнік аддзела рэгулявання забудовы і добраўпарадкавання ўпраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва Барэйка Вольга Уладзіміраўна, тэлефон: 72−02−60.