У Гродне працягваецца знос састарэлага жылля. Калі 29 кастрычніка тэхніка працавала на вуліцы Міцкевіча, то на наступны дзень яна перабралася на вуліцу Маставую. Там знеслі пабудову міжваеннага перыяду.
У доме ўжо больш за 5 гадоў не жылі людзі. Плануецца, што на месцы знесенай пабудовы ў будучыні з’явіцца двухпавярховы адміністрацыйны будынак. Гэты кавалак зямлі Гродзенскі гарвыканкам прадаваў на аўкцыёне яшчэ ў лютым за 50 тысяч рублёў. Ці купілі зямлю ў гэтым месцы, нідзе не паведамляецца.