На месцы гіпермаркета «Алмі» на праспекце Касманаўтаў, 81 з’явіцца гандлёвы цэнтр «Карона» ў канцы 2018 га — пачатку 2019 года, піша «Вячэрні Гродна».
З 10 верасня гіпермаркет знаходзіцца на рамонце. У лістападзе планавалі запусціць канцэптуальна новы супермаркет. Аднак праз некаторы час з’явілася інфармацыя, што новым уладальнікам будынка на праспекце Касманаўтаў стане кампанія «Тытунь-Інвест», якая валодае гандлёвымі маркамі «Карона» і «Карона Тэхна». Спробы атрымаць каментар як у ЗАТ «Юніфуд», так і ў «Тытунь-Інвест» не далі выніку. Журналістам «ВГ» адказвалі, што падобную інфармацыю не камэнтуюць. Дарэчы, «Тытунь-Інвест» набыў у «Юніфуд» гандлёвы цэнтр у Брэсце.
Дагавор куплі-продажу прадугледжвае захаванне статус-кво для ўсіх арандатараў. Каментуючы з’яўленне ГЦ ў Брэсце, крыніца ў ТАА «Тытунь-Інвест» паведаміў агенцтву «ПраймПресс» аб тым, што ў Гродне будзе новая «Карона».
«Алмі» на праспекце Касманаўтаў адкрыўся ў верасні 2008 года і стаў першым гіпермаркетам у Гродне. Адначасна заўважым, што неўзабаве гандлёвыя плошчы «Кароны Тэхна» на праспекце Янкі Купалы, 16а зойме «5 элемент».
"Пяльменная 1961" пачала працу на Савецкай, 23 у суботу, 22 лютага. Установа адкрылася на тым…
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…