Кавярня «Мона» стала першай на вуліцы Вялікай Траецкай. Яе адкрылі 29 кастрычніка гродзенцы Івона і Аляксандр. Спачатку яны планавалі кававы ларок у спальным раёне Гродна, але ў вырашальны момант у пары памяняліся планы. І яны аддалі перавагу кавярні ў гістарычнай часткі горада.
Ад ідэі да адкрыцця ўласнай кавярні ў Івоны і Аляксандра сышло ўсяго тры месяцы. Рамонт і афармленне памяшкання яны рабілі самі.
«Першая ідэя ў нас была — з’ехаць з краіны. Прыглядалі Італію. Але ў адзін момант мы змянілі месца працы і зразумелі, што хочам нешта сваё адкрыць у Гродне. Бо з’ехаць з роднага горада можна заўсёды. Таму вырашылі пакінуць тут свой след», — распавядае Івона.
«Мы хутка адмовіліся ад ідэі ларка ў „спальніку“ і нацэліліся на кафэ ў цэнтры горада. Да пошуку памяшкання падышлі сур’ёзна і спыніліся на вуліцы Вялікай Траецкай, дзе раней была мэблевая крама».
Назва «Мона» азначае монагатунак — гэта гатунак кавы, які вырашчаны ў адным месцы, без прымешак з іншых рэгіёнаў. У гэтым выпадку ён з Бразіліі.
«Кава ў нас ад групы кампаній SORSO, якую ім пастаўляюць з плантацыі ў Бразіліі», — дадала Івона.
У кавярні Івона і Саша працуюць самі. Навучаліся яны ў Школе барыста ў Мінску. У іх 20 пасадачных месцаў, у меню 10 відаў кавы і гарбаты, ёсць какава і дэсерты.
Кавярня «Мона» знаходзіцца па адрасе Вялікая Траецкая, 16.
Час працы штодня з 10:00 да 23:00.