Новая крама IKEA ў гандлёвым цэнтры Blue City ў Варшаве менш памерам, чым звычайныя крамы шведскага брэнда, але затое поўная тэхнічных навінак, піша naszemiasto.pl.
Новая IKEA размяшчаецца на двух узроўнях і займае 5 тыс. кв.м. На другім паверсе знаходзіцца шоўрум, дзе паказаны ўладкаваныя прасторы: кухні, спальні і дзённы пакой. Ніжэй — крама з рэчамі для інтэр'еру.
У краме ажно пяць уваходаў. Усярэдзіне няма стандартнага ікеўскага шляху, які вядзе скрозь аддзелы, таму пакупнікі могуць свабодна перамяшчацца па краме.
Паколькі гэтая IKEA менш за звычайныя, асартымент тут менш, але ён будзе рэгулярна мяняцца — як па сезоне, так і зыходзячы з меркаванняў наведвальнікаў. На месцы можна пазнаёміцца з поўным асартыментам IKEA і замовіць дастаўку патрэбнай рэчы. Заказваць можна ў тым ліку з дапамогай зручных віртуальных кіёскаў. Дарэчы, пункт выдачы заказаў зараз ёсць і ў Беластоку.
У новай варшаўскай краме IKEA з’явілася спецыяльная прастора — Планіровачная, якая дапаможа праектаваць інтэр'еры дамоў і кватэр. На 20 падрыхтаваных планіровачных месцах можна планаваць кухні, спальні з гардэробамі або падбіраць асобныя элементы для інтэр'ераў.