Падапечныя Ігара Кавалевіча згулялі ў безгалевую нічыю з мінскім “Праменем” у матчы 26-га тура, які праходзіў у Гродне 27 кастрычніка.
На працягу ўсяго матчу супернікі паказвалі роўную гульню і нават у некаторых момантах маглі вызначыцца, але па выніку на гродзенскім поле ў гэты дзень нікому не наканавана было забіць – нулі на табло.
“Нёман”: “Прамень” – 0:0
Галоўны трэнер “Нёмана” Ігар Кавалевіч пасля матчу:
“Была добрая баявая гульня, да самага канца трымала ў напрузе. Маглі выйграць як адны, так і іншыя. Не хапіла трошкі наперадзе крэатыўнага паса, ледзь танчэй згуляць у пэўных момантах, каб рэалізаваць іх. Супернік абараняўся дастаткова арганізавана і меў шанцы нейкія у контратаках, таму пагаджуся ў цэлым, што была баявая нічыя. Можна было выйграць, прайграць”.
За чатыры туры да канца сезона гродзенцы размясціліся на 7-м месцы і маюць у сваім актыве 39 ачкоў.
Наступны матч “Нёман” правядзе 4 лістапада ў Барысаве дзе сустрэнецца з нязменным чэмпіёнам апошніх гадоў БАТЭ.






