У Гродне 25 кастрычніка падапечныя Сяргея Пушкова на апошніх хвілінах матча вырвалі перамогу ў «Дынама-Маладзечна». Пераможны кідок на свой рахунак запісаў Сяргей Маляўка.

Гродзенцы першымі адкрылі лік і зрабілі гэта на 13-й хвіліне, калі Крыскін ўдала прабіў па варотах суперніка. «Дынамаўцы» выраўнялі гульню толькі ў сярэдзіне трэцяга перыяду, пасля дакладнага кідка экс-гульца «Нёмана» Лісічкіна. Але за дзве хвіліны да канца асноўнага часу гродзенцы зноў выходзяць наперад і тым самым ставяць кропку ў матчы. Пераможная шайба на рахунку Сяргея Маляўка.

«Нёман» — «Дынама-Маладзечна» 2:1 (1:0, 0:0, 1:1)

галы:
12:10 1:0 — Крыскін (Рэмезаў, Ляўша)
48:25 1:1 — Лісічкін (Гаўрус)
57:55 2:1 — С.Маляўка (А.Маляўка, Грышанаў)

Сяргей Пушкоў пасля матчу:

— Мне гульня спадабалася. Яна была двухбаковавострая, спадабалася, што хлопцы выконвалі тое, што мы планавалі. Адзіная праблема ў тым, што было занадта шмат тэхнічнага браку. Глядзелася ўсё нядрэнна, але занадта часта шайба не даходзіла да партнёра. Тэхнічны складнік сёння падводзіў хакеістаў. Ясна, што з адным голам складана перамагаць. «Дынама-Маладзечна» мела магчымасць, шмат атакавала і дамаглося выніку. Рабят павіншаваў з тым, што яны на працягу ўсяго матчу рабілі тое, што мы ад іх прасілі. Гол, які быў забіты з падстаўленння — гэта лагічнае завяршэнне таго, над чым мы ў апошні час працуем і на што звяртаем увагу.

Турнірная табліцы выглядае наступным чынам:
«Нёман» у канцоўцы матчу вырваў перамогу ў «Дынама-Маладзечна»
Наступную гульню «Нёман» правядзе 27 кастрычніка ў Гродне i згуляе супраць зборнай «U-20».