Пагадненне аб рэадмісіі паміж Еўрасаюзам і Беларуссю можа быць падпісана да канца года. Пра гэта журналістам паведаміла кіраўнік прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі Андрэа Віктарын, піша БЕЛТА.
— Пагадненне аб рэадмісіі будзе падпісана, калі будзе гатоўнасць падпісаць пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму. У Брусэлі 11 кастрычніка адбыўся раунд перамоў па гэтых пагадненняў. Трэба сказаць, што гэта была добрая і канструктыўная сустрэча. Мы змаглі ўзгадніць асноўныя моманты тэксту пагаднення, але ёсць некаторыя тэхнічныя дэталі, якія трэба ўрэгуляваць. Аднак я асабіста спадзяюся, што да канца гэтага года пагадненне будзе падпісана, — сказала Андрэа Віктарын. Яна дадала, што гаворка ідзе пра пакетнае падпісанне — і пагадненне аб рэадмісіі, і аб спрашчэнні візавага рэжыму. Андрэа Віктарын адзначыла, што ўдакладніць трэба невялікія тэхнічныя пытанні.
— Думаю, што ў самы бліжэйшы час мы іх ўдакладнім, — падкрэсліла кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Беларусі.
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…