Пагадненне аб рэадмісіі паміж Еўрасаюзам і Беларуссю можа быць падпісана да канца года. Пра гэта журналістам паведаміла кіраўнік прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі Андрэа Віктарын, піша БЕЛТА.

— Пагадненне аб рэадмісіі будзе падпісана, калі будзе гатоўнасць падпісаць пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму. У Брусэлі 11 кастрычніка адбыўся раунд перамоў па гэтых пагадненняў. Трэба сказаць, што гэта была добрая і канструктыўная сустрэча. Мы змаглі ўзгадніць асноўныя моманты тэксту пагаднення, але ёсць некаторыя тэхнічныя дэталі, якія трэба ўрэгуляваць. Аднак я асабіста спадзяюся, што да канца гэтага года пагадненне будзе падпісана, — сказала Андрэа Віктарын. Яна дадала, што гаворка ідзе пра пакетнае падпісанне — і пагадненне аб рэадмісіі, і аб спрашчэнні візавага рэжыму. Андрэа Віктарын адзначыла, што ўдакладніць трэба невялікія тэхнічныя пытанні.

— Думаю, што ў самы бліжэйшы час мы іх ўдакладнім, — падкрэсліла кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Беларусі.


Прадстаўнік ЕС: новыя пагадненні пра візавы рэжым з Беларуссю амаль гатовыя