Спецыялісты кампаніі МТС, прааналізаваўшы актыўнасць абанентаў з дапамогай Big Data, назвалі самыя наведвальныя беларускія славутасці летам 2018 га.
Па галасавым і інтэрнэт-трафіку лідзіруе Стары замак у Гродне — за тры летнія месяцы абаненты МТС прапампавалі тут 1068 ГБ і прагаварылі 6964 гадзін. Следам ідзе палацавы-паркавы ансамбль у Гомелі - 692 ГБ і 4054 гадзін, Лідскі замак — 583 ГБ і 5018 гадзін, Крэўскі замак — 565 ГБ і 1528 гадзін, Мірскі замак — 348 і 1293 гадзін.
Стары замак: злачынства пад выглядам «аднаўлення»
Мінкульт не змог спыніць спрэчную рэканструкцыю. Як уратаваць Стары замак у Гродне
У Гальшанскім і Навагрудскім замках абаненты часцей карысталіся мабільным інтэрнэтам, а вось у палацы ў Ружанах, у Косаўскім і Нясвіжскім замку аддавалі перавагу галасавым зносінам.
Для пляжнага адпачынку самым папулярным месцам у Беларусі апынулася возера Свіцязь — тут
абаненты за лета прапампавалі 635 ГБ і прагаварылі 2231 гадзін. У топе лідэраў таксама Лепельскае возера, Заслаўскае вадасховішча, Нарач, Сялява, Чырвонае, Браслаўскія азёры.
Таксама ў спісе папулярных турыстычных маршрутаў - Аўгустоўскі канал, Белавежская пушча,
Бярэзінскі запаведнік, Брэсцкая крэпасць, Прыпяцкі нацыянальны парк.
Як паказаў аналіз Big Data, вандроўнікі не абмяжоўваюцца знаёмствам з адной беларускай славутасцю. Штомесяц амаль 25 тысяч абанентаў наведваюць больш за два турыстычныя аб’екты у дзень. Часцей за ўсё за адну паездку турысты імкнуліся пабываць у Гальшанскім і Крэўскім замках: у чэрвені гэтага года больш за 6 тысяч чалавек выбралі менавіта такі турыстычны маршрут.