Смеццесартавальны завод 22 кастрычніка паказаў гродзенцам чарговую сваю навінку: у цэнтры горада з’явіліся інсталяцыі ў выглядзе “дворнікаў”, якія служаць сметніцамі.
Нагадаем, першыя незвычайныя сметніцы ў выглядзе “джэнтльменаў” сталі падарункам гораду да дня нараджэння ад смеццесартавальнага завода. З 15 кастрычніка завод пачаў усталёўваць і “дам з сабачкамі”, а праз тыдзень з’явіліся два “дворнікі”.
На сметніцах напісаныя падзякі на рускай, беларускай, польскай, англійскай, літоўскай, нямецкай і кітайскай мовах. Яны з’явіліся на розных вуліцах у цэнтры Гродна. Агулам новых сметніц каля 20.





