Сустрэча для жанчын, што хочуць пачаць уласную справу, пройдзе 30 кастрычніка ў межах мерапрыемстваў Сусветнага дня жаночага прадпрымальніцтва. Удзельніц воркшопа ў Гродне чакаюць 4 выступы жанчын-экспертаў, якія раскажуць, як развіваць бізнес і як не збіцца са шляху.

Першай выступіць Юлія Малькова, Амбасадар Сусветнага дня жаночага прадпрымальніцтва (WED) у Беларусі і заснавальніца праектаў ProWomen.By і Botanika. Юлія раскажа, як прасоўваць свой прадукт самастойна і як гэта зрабіць, калі няма бюджэту на рэкламу.

Іна Шчукіна, кіраўнік праграм Акадэміі Уласніка Бізнес-школы ІПМ, падзеліцца ведамі, што трэба жанчыне, каб пачаць бізнес і чаму мары спраўджваюцца.

Таксама на падзеі выступіць мясцовая прадпрымальніца Ала Клімук, заснавальнік швейнага прадпрыемства ТАА «Меха», і Юлія Юзвук, рэгіянальны менеджар Упраўлення продажаў ААТ «Белаграпрамбанк». Юлія раскажа, як новыя банкаўскія тэхналогіі прыходзяць на дапамогу прадпрымальнікам і якія магчымасці ёсць у бізнесу.

Уваход на мерапрыемства вольны па папярэдняй рэгістрацыі, колькасць месцаў абмежаваная. Мерапрыемства пройдзе 30 кастрычніка з 18:00 да 20:00 у Бізнес-школе ІПМ (вул. Леніна, 5/2). Падрабязнасці на старонцы мерапрыемства.

Свая справа: Бясплатны воркшоп для прадпрымальніц па запуску бізнесу пройдзе ў Гродне


Дзень жаночага прадпрымальніцтва (WED) адзначаецца ва ўсім свеце і з’яўляецца найбуйнейшым у свеце рухам, місія якога прысвечана падтрымцы і пашырэнню правоў і магчымасцяў жанчын ва ўсім свеце. Да святкавання гэтай падзеі 16 лістапада Беларусь далучыцца ў трэці раз.

Генеральным партнёрам мерапрыемстваў, прысвечаных Дню жаночага прадпрымальніцтва ў Беларусі, з’яўляецца ААТ «Белаграпрамбанк» — адзін з найбуйнейшых банкаў Беларусі. Адукацыйны партнёр — Бізнес-школа ІПМ. Бізнес-партнёр — канструктар сайтаў Vigbo.