Сур’ёзнае ДТЗ адбылося каля 21:30 каля бізнес-цэнтра “Аўгустоўскі” на вуліцы Ціміразева ў Гродне. Аўтамабіль Peugeot на хуткасці ўляцеў у аўтавышку “Гарсвятла”. У выніку сутыкнення легкавая машына сур’ёзна пацярпела. А кіроўца ўцёк.
На месцы ДТЗ працавалі супрацоўнікі ДАІ, рух на вуліцы Ціміразева быў ускладнены.





