Міліцыя паведаміла, што ў раёне Каложскай царквы і рачнога порта ў Нёмане знаходзіцца чалавек без прыкмет жыцця. Ратавальнікі сёння каля 11.30 дасталі з вады цела мужчыны. На выгляд яму каля 40 гадоў. Што стала прычынай смерці, як ён апынуўся ў рацэ, высвятляецца. Гэта другі факт выяўлення патаплення ў рэгіёне за апошнія два дні, піша БЕЛТА.
Як паведамлялася, 16 кастрычніка ў Смаргонскім раёне з возера дасталі аўтамабіль з целамі двух рыбакоў, якія раней лічыліся без вестак прапаўшымі. Аўтамабіль выявілі прадстаўнікі спецпадраздзялення «Алмаз». Яны прачэсвалі возера. У маштабных пошуках прымалі ўдзел таксама прадстаўнікі Смаргонскага РАУС, МНС, мясцовыя жыхары і валанцёры.
Двое мужчыны 1980 і 1973 гадоў нараджэння з’ехалі на рыбалку на возера паблізу вёскі Белая Смаргонскага раёна 6 кастрычніка, пасля чаго не выходзілі на сувязь. Слядоў гвалтоўнай смерці выяўлена не было. Магчыма, мужчыны заснулі ў машыне, і ў нейкі момант яна пакацілася ў возера. Устанаўліваюцца ўсе абставіны, прызначаны экспертызы.